17 лютага ў філіяле “Кватарская
інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання прайшоў
час успамінаў “У маёй вёсцы – мой лёс”. Бібліятэкар арганізавала выставу
“Гісторыя малой радзімы”, дзякуючы якой прысутныя мелі магчымасць пашырыць свае
веды аб уладальніках маёнтка Кватары, гісторыі ўзнікнення назваў вёсак нашай
мясцовасці, аб знакамітых асобах у гісторыі малой радзімы. Падчас мерапрыемства
ўдзельнікі паведамілі свае гісторыі, якія звязалі іх лёс з кватарскай зямлёй.
Усе актыўна ўдзельнічалі ў прапанаваных конкурсах і гульнях. Вечар атрымаўся
проста цудоўны!