19 лютага ў філіяле “Кватарская
інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла літаратурная
гульня “Мова – скарб народа”. Удзельнікі мерапрыемства актыўна адказвалі на
пытанні, выконвалі заданні, прапанаваныя бібліятэкарам. Узнавілі веды аб
выказваннях беларускіх класікаў пра нашу мілагучную мову, пазнаёміліся з
“Белзнешрэкламай”, пры дапамозе якой папулярызавалася самабытнасць і хараство
беларускай мовы, узбагацілі свой асабісты слоўнік. За кожны трапны адказ і
выкананае заданне хлопчыкі і дзяўчынкі атрымлівалі кветку. У выніку атрымаліся
цудоўныя букеты ў падарунак для нашай роднай мовы ад ўдзельнікаў мерапрыемства.