17.02.2023г. Літаратурны час “З любоўю да роднага слова”

 17 лютага ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” для школьнікаў малодшых класаў прайшоў літаратурны час “З любоўю да роднага слова”. У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. Як казаў Максім Танк: “Нашу беларускую мову не раз спрабавалі знішчыць, але ж данеслі яе да нас продкі. Няма ніводнага вобраза, з’явы, пачуцця, якіх не змагла б перадаць нам наша мова. Яна самая звонкая, пявучая, жывая, непаўторная, ласкавая і самая дарагая для кожнага беларуса…” І з гэтым згадзіліся ўдзельнікі сустрэчы. Чытайце творы на беларускай мове, бо яна люстэрка духоўнасці чалавека!