21 лютага ў філіяле
“Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў Дзень адкрытых
дзвярэй “Гавары са мной па-беларуску”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.
У ім прынялі ўдзел вучні старэйшых класаў разам з класнымі кіраўнікамі.
Бібліятэкар пазнаёміла з кніжнай выставай, гісторыяй гэтага дня, правяла
інтэрактыўную гульню. Разамі чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра родную
мову. Напрыканцы прачыталі запаведзіпра нашу родную беларускую мову.