21.02.2023 г. - Літаратурнае паведамленне “Да роднай мовы крок зрабі!” для старшакласнікаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы імя С.В.Прытыцкага.

 Да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага, у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшло літаратурнае паведамленне “Да роднай мовы крок зрабі!”. На мерапрыемства запрасілі вучняй 8-га класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Бібліятэкар Д. Лагада пазнаёміла школьнікаў з гісторыяй заснавання знамянальнай міжнароднай даты і з некаторымі цікавымі фактамі пра мовы розных краін свету.  Дзецям прапанавалі праверыць свой узровень валодання роднай беларускай мовай. Яны перакладалі словы  з рускай на беларускую мову, падбіралі эпітэты да словазлучэння “беларуская мова”, чыталі вершы і ўрыўкі з празаічных твораў беларускіх пісьменнікаў. Супрацоўнік бібліятэкі заклікала вучняў любіць сваю мову, вывучаць яе і шанаваць. Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў,  наш галоўны нацыянальны скарб. Нашы продкі нямала зрабілі для таго, каб наша беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету. Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа, умейце дасканала валодаць ёю!

'