22 лютага ў філіяле
“Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” да 105-годдзя з часу
заснавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прайшла патрыятычная гадзіна “Беларускай зямлі сыны” для школьнікаў
пачатковай школы. З даўніх часоў было неабходна абараняць межы нашай роднай
краіны. І ў нашы дні межы ні на хвіліну не застаюцца без аховы. Але тым, хто
прыходзіць да нас з дабром, мы заўсёды рады. У наш час абаронцай краіны з'яўляецца
Армія. Дык хто ж гэтыя волаты, якія захоўваюць мір і спакой? На гэтае пытанне
шукалі адказ удзельнікі мерапрыемства, адказваючы на пастаўленыя пытанні і
тлумачачы фразеалагізмы.