23.02.2023 г. – Час патрыятызму “Заўсёды на варце бяспекі краіны” да Дня абаронцаў Айчыны і Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Года міру і сварэння для навучэнцаў Бераставіцкага дзяржаўнага ліцэя.

У Дзень абаронцаў Айчыны, 23 лютага, у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшоў час патрыятызму “Заўсёды на варце бяспекі краіны”. Бібліятэкары арганізавалі сустрэчу будучых абаронцаў Айчыны, навучэнцаў Бераставіцкага дзяржаўнага каледжа, са старшынёй Беларускага саюза афіцэраў па Бераставіцкаму раёну падпалкоўнікам у адстаўцы Уладзімірам Мікалаевічам Жолнерам. З уступным словам выступіла супрацоўнік бібліятэкі Д.З. Лагада. Яна павіншавала маладых людзей са святам, коратка расказала аб гісторыі заснавання памятнага дня. У.М.Жолнер пазнаёміў прысутных з дзейнасцю Беларускага саюза афіцэраў, а таксама з работай раённай арганізацыі па патрыятычнаму выхаванню моладзі і падрыхтоўцы яе да службы ў арміі. Уладзімір Мікалаевіч падзяліўся ўспамінамі аб сваёй біяграфіі  ваенаслужачага, аб будаўніцтве Байкала-Амурскай магістралі, дзе ён камандаваў батальёнам. Дзеці ўважліва слухалі расказ былога афіцэра аб асаблівасцях прафесіі ваеннага. Падчас сустрэчы ім расказалі аб навучальных установах, якія рыхтуюць кадравых ваенных.