Супрацоўнікі Бераставіцкай
раённай бібліятэкі арганізавалі для маладых інвалідаў цікавую
конкурсна-забаўляльную праграму “На варце міру і спакою — Радзімы верныя сыны!”
(да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл РБ). На пасяджэнні клуба прысутнічалі
таксама наведвальнікі аддзялення дзённага прабывання для грамадзян пажылога
ўзросту Бераставіцкага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Сустрэча пачалася з аповеду бібліёграфа
бібліятэкі пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята. Падчас конкурсу «Ваенная
тэхніка» ўдзельнікі мерапрыемства адгадвалі загадкі аб ваеннай тэхніцы:
самалёце, танку, падводнай лодцы, верталёце, ракеце, караблі. У конкурсе
«Прыказкі» маладыя інваліды адгадвалі прыказкі або крылатыя выразы аб салдатах,
аб Радзіме, аб арміі. Віктарына “Ваенныя прафесіі” дапамагла ўспомніць назвы
прафесій у розных родах войскаў. У канцы мерапрыемства было адзначана, што наш
абавязак зберагчы памяць аб подзвігах людзей старэйшага пакалення і перадаць
гэтую памяць дзецям і ўнукам. Усім удзельнікам мерапрыемства была прадстаўлена
кніжная выстава. Мерапрыемства прайшло цікава і весела, пераможцы конкурсаў
былі ўзнагароджаны салодкімі пачастункамі.