23 лютага супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя
В.М.Кавалеўскага падрыхтавалі кніжную выставу “На варце міру і спакою – Радзімы
верныя сыны!”, прысвечаную Дню абаронцаў Айчыны. Выстава дзейнічала ў малым
зале раённага Цэнтра культуры. На выставе былі прадстаўлены 43 кнігі аб
Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, гістарычная і мастацкая літаратура, прысвечпная
абаронцам Айчыны, часопісы “Армія”.