Чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар” было
прывечана Сусветнаму дню водна-балотных угоддзяў, які адзначаецца міжнароднай
грамадскасцю 2 лютага. На пасяджэнні дзеці пазнаёміліся з птушкамі, якія
насяляюць вадаёмы на балотах. Школьнікі вандравалі па “купінах” “Хто жыве на
балоце?”, “Аповед пра чаплю”, “Расказ пра жураўля”, “Што за птушка – філін?”, “Апавяданне
пра бугая”, дэманстравалі свае веды пра навакольны свет. Адказвалі на пытанні
віктарыны аб асаблівасцях паводзін птушак балотных абшараў, актыўна і
задавальненнем прынялі ўдзел у фізкультхвілінцы “Птушкі”.