Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі для вучняў 8-га класа
Вялікабераставіцкай сярэдняй школы, удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Расток”,
краязнаўчае падарожжа “Па старонках гісторыі Бераставіцкага краю”. Дзяцей
падчас мерапрыемства пазнаёмілі з асноўнымі вехамі гісторыі Вялікай
Бераставіцы, гістарычнымі і архітэктурнымі помнікамі Бераставіччыны. Школьнікам
была прадстаўлена партрэтная галерэя славутых людзей Бераставіцкага краю і
экспазіцыя фотаздымкаў ХХ стагоддзя “Фотаімгненні для нашчадкаў”, якія маюць
вялікую каштоўнасць для вывучэння гістарычнага мінулага нашай малой Радзімы.