На чарговым пасяджэнні клуба “Люстэрка” дзеці здзейснілі этычную вандроўку “Што
такое дружба?..”. Супрацоўнік бібліятэкі раскрыла змест паняццяў “Дружба”, “Сябар”, пазнаёміла
вучняў з правіламі і законамі дружбы. Школьнікі дапаўнялі бібліятэкара сваімі выказваннямі,
актыўна прымалі ўдзел у гульнях “Складзі прыказку пра дружбу”, “Назаві слова па
першай літары”, “Сяброўскі поціск рукі”. У канцы сустрэчы ўсе разам дружна праспявалі
песню “Дружба крепкая не сломается” .