01.03.2023г. Вусны часопіс “1 сакавіка-Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для дзяцей мясцовай школы правяла вусны часопіс “1 сакавіка-Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам”. Бібліятэкар вяла сур’ёзную і даверлівую размову пра згубны ўплыў на чалавека наркотыкаў, пра іх разбуральную сілу. Прафілактыка наркаманіі - правільнае выхаванне дзяцей і моладзі ў сям’і і грамадстве. Выхаванне сямейных каштоўнасцяў, развіццё ў дзяцей і моладзі самапавагі, імкнення весці здаровы лад жыцця, уменне зрабіць правільны выбар і, калі трэба, сказаць “не”.