15 сакавіка ў філіяле “
Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшоў урок
патрыятызму “Незалежная, адзіная – у нашым сэрцы Беларусь” да Дня
Канстытуцыі. Юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з Канстытуцыяй, бібліятэкар правяла
"мазгавы штурм". У канцы бібліятэкар пажадала ўдзельнікам
мерапрыемства, будучаму пакаленню, шанаваць і паважаць традыцыі свайго народа,
любіць і берагчы сваю краіну.