Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі
Беларусь, які адзначаецца 15 сакавіка, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай
бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу “Канстытуцыя — наш Асноўны Закон” і
правялі для наведвальнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” пазнавальнае
прававое мерапрыемства “Мая Радзіма — Беларусь”. Бібліёграф раённай бібліятэкі
коратка пазнаёміла хлопцаў і дзяўчат з гісторыяй станаўлення канстытуцыйнага
права Рэспублікі Беларусь, а таксама з папраўкамі ў Канстытуцыю РБ, за якія
прагаласавала большасць грамадзян Рэспублікі Беларусь на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года. Гасцям
напомнілі аб асноўных правах і абавязках грамадзяніна дзяржавы. Госці адказалі
на пытанні віктарын “Аб Канстытуцыі ў пытаннях?”, прынялі ўдзел у конкурсе “Парушэнне
канстытуцыйных правоў у казках?”, сітуацыйнай гульне “Правы і абавязкі”.