15.03.2023г. Гадзіна прававых ведаў “Закон для ўсіх і для кожнага”

15 сакавіка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна прававых ведаў “Закон для ўсіх і для кожнага”. На мерапрыемстве дзеці даведаліся, што Канстытуцыя з'яўляецца асноўным дакументам дзяржавы. Тут запісаны законы, якія вызначаюць жыццё нашай краіны, правы і абавязкі яе грамадзян. Дзякуючы Канстытуцыі, кожны чалавек можа адчуваць сябе абароненым. Пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і развіцця канстытуцыйнага права, структурай і яе асноўнымі раздзеламі. Даведаліся, якія правы і свабоды мае чалавек, у тым ліку дзіця, якія гарантаваныя Канстытуцыяй, а таксама аб абавязках грамадзян нашай краіны.