Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
адзначаецца 2 красавіка. Гэты дзень сутнасцю сваёй абапіраецца на памяць і
вопыт мінулых пакаленняў беларусаў і расіян, і, ў той жа час, накіраваны ў
будучыню, сімвалізуючы надзею, што нашы народы ніколі не разарвуць сваіх
брацкіх сувязей. Да гэтай даты для вучняў 7 класаў Вялікабераставіцкай школы была праведзена інфармацыйная
гадзіна «Дзве сястры: Беларусь і Расія". Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з
гісторыяй свята, расказала пра тое, што ў Беларусі і Расіі – агульная гісторыя
і агульны лёс. У брацкіх народаў адны духоўныя каштоўнасці і жыццёвыя
арыенціры. Сёння Беларусь і Расія разам
працягваюць умацоўваць і развіваць эканамічныя и культурныя сувязі.
Мы-добрыя суседзі, і ў нас адно імкненне: жыць дружна.