05.04.23г. Прафесійны гід "Я выбіраю прафесію..."

 


        5
красавіка ў філіяле "Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка" прайшоў прафесійны гід "Я выбіраю прафесію..." на якім прысутнічалі вучні 9 і 11 класаў. Школьнікі разам з бібліятэкарам разважалі, як правільна выбраць свой прафесійны шлях і што самае галоўнае ў выбранай прафесіі. Навучэнцы адказалі на пытанні анкеты. Бібліятэкар пажадала хлопцам і дзяўчатам паспяхова здаць экзамены і зрабіць правільны выбар!