06.04.2023г Інфармацыйная гадзіна "Знаёмства з бібліятэкай"

 

   6 красавіка ў філіяле "Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка" прайшла інфармацыйная гадзіна "Знаёмства з бібліятэкай" на якой прысутнічалі хлопчыкі і дзяўчынкі старэйшай групы Вялікаэйсмантаўскага ясляў- сада. Дзеткі даведаліся што такое бібліятэка і хто такі бібліятэкар, навошта патребен фармуляр чытача.  З задавальненнем  маленькія госці бібліятэкі адказвалі на пытанні. Бібліятэкар падрабязна расказала аб  правілах  карыстання кнігамі.