06.04.2023г. Покліч мінулага “Пекла за калючым дротам”

 Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей мясцовай школы мерапрыемства, покліч мінулага “Пекла за калючым дротам” (да Міжнароднага дня вызвалення вязнеў фашысцкіх канцлагераў). Дзеці даведаліся, што ў красавіку 1945 года ў канцлагер Бухенвальд увайшлі амерыканскія войскі.У значнай ступені, дзякуючы гэтаму, нацысты не паспелі замесці сляды сваіх злачынстваў, і паказанні вязняў дайшлі да Міжнароднага Нюрнбергскага трыбунала. Дзень паўстання і ўваходжання амерыканскіх войскаў на тэрыторыю Бухенвальда – і быў прыняты як дата, калі адзначаецца “Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Дзеці таксама даведаліся, што на тэрыторыі Беларусі існавалі такія канцлагеры, як Трасцянец, Азарычы, Чырвоны Бераг – гэтыя назвы ведае кожны жыхар нашай рэспублікі.Толькі дзіцячых канцлагераў на тэрыторыі нашай рэспублікі было 14. А яшчэ турмы, гета..