Дню яднання народаў
Беларусі і Расіі была прысвечана сустрэча бібліятэкара Бераставіцкай райённай
бібліятэкі з вучнямі пятых класаў. Супрацоўнік бібліятэкі, расказала аб
гісторыі станаўлення гэтага дня, аб супрацоўніцтве Беларусі і Расіі ў розных
сферах дзейнасці. Яна звярнула ўвагу ўдзельнікаў сустрэчы на тое, што гісторыя
беларускага і рускага народаў цесна звязана са старажытных часоў. Многа
выпрабаванняў яны прайшлі разам, асабліва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У
канцы сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з некалькімі кнігамі з выставы “2
красавіка – День яднання народаў Беларусі і Расіі”, якая прадстаўлена ў раённай
бібліятэцы.