06.04.2023г. Экскурсія – знаёмства “Дом, дзе жывуць кнігі”

Важны момант у жыцці дзяцей – першае наведванне бібліятэкі. Так у чацвер 6 красавіка супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага сардэчна сустрэлі дашкольнікаў Вялікабераставіцкага сада і прапанавалі здзейсніць цікавае падарожжа ў свет кніг. Дзеці пабывалі ў незвычайным горадзе, у якім замест вуліц – рады кніжных стэлажоў, замест паверхаў – кніжныя паліцы, дамы – гэта тамы кніг. Падчас экскурсіі вучням расказалі аб правілах паводзін у бібліятэцы, правілах абыходжання з кнігамі. Дзеці з задавальненнем і захапленнем прынялі ўдзел у жартоўнай інсцэніроўцы казак, пазнаёміліся з мноствам прыгожых кніг для дзяцей. Таксама бібліятэкар прапанавала дзецям паглядзець экспазіцыю фотаздымкаў “Фотаімгненні для нашчадкаў”, якая ёсць у бібліятэцы.