06.04.2023г. Гучныя чытанні “Пачытаем разам?”

 6 красавіка ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшлі гучныя чытанні “Пачытаем разам?”. На мерапрыемства былі запрошаны выхаванцы мясцовага дзіцячага садка. Гучныя чытанні – гэта вусная прапаганда літаратуры. Чытанні вучаць дзяцей уважліва слухаць і ўмець пераказаць пачутае. Бібліятэкар распавяла пра гісторыю стварэння кніжак, пра мясцовую бібліятэку, пазнаёміла з творчасцю вядомых дзіцячых пісьменнікаў А. Барто, С. Маршака, К. Чукоўскага. Дзеці ўважліва слухалі вершы і казкі, адказвалі на пытанні, якія датычылі прачытаных казак, разглядалі каляровыя кнігі з фонду бібліятэкі.