06.04.2023г. Квэст «Здароўе без лекаў».

6 красавіка ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» для школьнікаў пачатковых класаў прайшоў квэст «Здароўе без лекаў». Падчас займальнай гульні дзеці прайшлі па станцыях «Здароўе за грошы не купіш», «Алімпійская», «Творчая» і іншыя, дзе выконваючы заданні, дзеці ў чарговы раз вучыліся звяртаць увагу на плюсы здаровага ладу жыцця.