06.04.2023г. Краязнаўчае падарожжа"У добры шлях па Бераставіччыне"

 6 красавіка ў філіяле "Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка" прайшло краязнаўчае падарожжа"У добры шлях па Бераставіччыне", на якім прысутнічалі члены аматарскага аб'яднання "Буслік". Бібліятэкар пазнаёміла са знакамітымі мясцінамі нашага раёна, а менавіта, вучні даведаліся пра іменне Біспінгаў ў Масалянах і царкву Ражства Багародзіцы, пра сядзібу Солтанаў у в. Муравана, пра сядзіба-паркавы ансамбль у в. Лішкі, пра царкву Святога Дзмітрыя Салунскага ў Малой Бераставіцы.