07.04.2023г. Турнір ветлівасці «Знатакі Этыкету»

У міную пятніцу адбылося  чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Люстэрка.”Супрацоўнік Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага падрыхтавала і правяла турнір ветлівасці «Знатакі Этыкету». Бібліятэкар расказала дзецям, што паняцце “этыкет” французкага паходжання, што ёсць розныя віды этыкету і сустракаемся мы з імі штодзённа. Падчас сустрэчы вучні абмяркоўвалі сітуацыі з жыцця, складалі “ветлівы слоўнік”, прынялі ўдзел у гульні “Пакажы, як правільна”, а таксама рашалі этычныя задачкі.