11.04.2023г. Урок гістарычнай памяці «Будзем памятаць»

11 красавіка ў чытальнай зале раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага прайшоў урок гістарычнай памяці «Будзем памятаць» да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Удзельнікамі мерапрыемства сталі пракурор Бераставіцкага раёна Кажэцкі Вадзім Валер'евіч, навучэнцы Бераставіцкага дзяржаўнага каледжа, наведвальнікі і супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, удзельнікі аматарскага аб’яднання “Вясёлка дабра”.  Мэтай правядзення ўрока гістарычнай памяці з'яўляецца захаванне гістарычнай праўды аб злачынствах фашыстаў і іх памагатых у дачыненні да мірных грамадзян у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупаваных тэрыторыях. Толькі захоўваючы памяць аб тых страшных падзеях і аддаючы даніну павагі загінуўшым у тым пекле людзям, можна спадзявацца на тое, што падобнае больш ніколі не паўторыцца ў нашай гісторыі.