12.04.2023г.Экскурсія-знаёмства “Бібліятэка – скарбніца ведаў”

12 красавіка раённая бібліятэка запрасіла ў госці дзяцей 1 “А” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Падчас наведвання бібліятэкі дзеці пазнаёміліся з каралевай кніг, якая правяла хлопчыкаў і дзяўчынак па бібліятэцы і літаратурных прасторах дзіцячай кнігі. Затым маленькія наведвальнікі паўдзельнічалі ў конкурсе “Хто схаваўся за вокладкай кніжкі?” і казачнай інсцэніроўцы. У канцы сустрэчы кожны ўдзельнік выбраў цікавую кнігу.