13 красавіка ў філіяле "Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка"
бібліятэкар правяла покліч мінулага "Адкуль у вёскі імя?" на яком
прысутнічалі вучні 7 класа. Гутарка вялась пра аграгарадок Вялікія Эйсманты.
Вучні даведаліся, што першае пісьмовае сведчанне пра паселішча датуецца 1470г.
Бібліятэкар расказала дзіўныя легенды пра паходжанне назвы аграгарадка і што Вялікія Эйсманты карыстаюцца польскім дваранскім гербам Кораб.