26.04.2023 Дзень інфармацыі “Чарнобыль – быль. Чарнобыль – боль”

 26 красавіка ў раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага быў арганізаваны Дзень інфармацыі “Чарнобыль – быль. Чарнобыль – боль”, у рамках якога прайшло экалагічнае бліц-паведамленне “Чарнобыль: лёсы, падзеі, памяць”, арганізавана кніжна-ілюстрацыйная выстава і праведзены бібліяграфічны агляд літаратуры “Рэха Чарнобыля”. Галоўнай мэтай Дня інфармацыі было нагадаць пра тыя трагічныя дні і гераічны подзвіг людзей, якія першымі прынялі на сябе жорсткі ўдар на Чарнобыльскай атамнай станцыі, а таксама пра тое, як пацярпела наша зямля ад чарнобыльскага выбуху.