26.04.2023г. Экалагічны набат “Чарнобыль – наш боль”.

    З нагоды 37-годдзя з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” быў праведзены экалагічны набат “Чарнобыль – наш боль”.

Тэхнагенныя катастрофы – гэта сумная рэчаіснасць нашага часу, якая прамінае, нясе ў мінулае падзеі і факты Чарнобыльскай трагедыі. Мёртвымі стаяць на зямлі горады Чарнобыль і Прыпяць, у іх стаяць драўляныя прасмаленыя крыжы, у падножжа якіх напісана: "Люди добрые, поклонитесь тем, кто никогда, ни в радости, ни в горе не вернётся на эту землю!".