5 мая ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла
гістарычная лекцыя “Не згасне памяці агонь” для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Мерапрыемства
прымеркавана да святкавання Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Галоўная
мэта лекцыі
-- пашырэнне ведаў аб гісторыі сваёй
краіны, развіццё патрыятычнага выхавання і пачуцця
глыбокай павагі да абаронцаў Радзімы. На прыканцы
мерапрыемства
дзеці сваімі рукамі зрабілі віншавальныя паштоўкі.