06.05.2023г. Ярмарка прафесій “Выбар прафесіі – выбар лёсу”

Кожную раніцу мільёны людзей спяшаюцца на працу. Чым яны займаюцца? Падабаецца ці ім іх працоўнае месца? Як яны выбіралі свой род занятку, паўтарылі бы яны зноў свой прафісійны шлях альбо  аддалі б перавагу іншаму віду дзейнасці? Ці задумваліся калі небудзь падлеткі над такімі пытаннямі? 6 мая бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” разам з вучнямі 9 класа мясцовай школы шукалі адказы на гэтыя і іншыя пытанні на ярмарцы прафесій “Выбар прафесіі – выбар лёсу”.