10.05.2023г. Прававая інфарміна "Вытокі дзяржаўнай сімволікі Беларусі"

 

У чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага для чытачоў малодшага школьнага ўзросту прайшла прававая інфарміна "Вытокі дзяржаўнай сімволікі Беларусі", прысвечаная Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага флага і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Бібліятэкар расказала навучэнцам, што такое дзяржаўныя сімвалы і чаму яны важныя для кожнай дзяржавы, якім быў шлях станаўлення, развіцця і зацвярджэння дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, а таксама ў якіх выпадках узнімаецца флаг Беларусі, што намалявана на гербе, як гучыць гімн і як сябе паводзіць пры яго выкананні. У канцы мерапрыемства для замацавання ведаў навучэнцаў была праведзена віктарына, у якой яны прынялі актыўны ўдзел.