10.05.23 г. Кніжная выстава, бібліяграфічны агляд літаратуры - “Сцяг дзяржавы — сімвал славы”

      Кожная сучасная дзяржава мае свае сімвалы, якія выказваюць яго палітычную самастойнасць і незалежнасць, гісторыю станаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць. Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь прайшлі доўгі шлях станаўлення, развіцця і зацвярджэння. У іх беражліва захаваны рысы, якія адлюстроўваюць мірныя, стваральныя мэты беларускага народа і дзяржавы. Герб, сцяг і гімн-галоўныя сімвалы незалежнасці, якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян. Напярэдадні святкавання Дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь у чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэцы  аформлена тэматычная кніжная выстава літаратуры “Сцяг дзяржавы — сімвал славы”. Наведвальнікі бібліятэкі змаглі падрабязна пазнаёміцца з гісторыяй дзяржаўнай сімволікі, яе значэннем і выкарыстаннем. Асаблівую цікавасць выклікала падборка літаратуры аб дзяржаўнай сімволіцы. Сімвалы беларускай дзяржавы — гэта наша адметная рыса для ўсяго свету і прадмет нашага гонару. Паважаць сімвалы дзяржавы - значыць паважаць сваю краіну, свой народ, сваю гісторыю!