13.05.2023г. У раённай бібліятэцы пабывалі госці з Гродна

 

           Сёння, 13 мая, супрацоўнікі раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага сустракалі гасцей з суседняга г. Гродна. Бібліятэку наведалі вучні 3-х класаў Гімназіі № 5 імя У.С.Караткевіча г. Гродна. Шмат цікавай інфармацыі і яркіх эмоцый хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі падчас агляднай экскурсіі. Бібліятэкар падрабязна расказала аб гістарычнай і архітэктурнай спадчыне Бераставіцкага краю і адказала на шматлікія пытанні дзяцей. На экскурсіі ў гэты дзень пабывалі звыш 80 чалавек.