На базе
Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва супрацоўнік
Бераставіцкай раённай бібліятэцы прыняла удзел у мерапрыемстве да Дня
Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. З дапамогай электроннай
прэзентацыі бібліёграф расказала прысутным пра галоўныя сімвалы нашай дзяржавы,
пра іх значэнне. Адзначыла, што сімвалы Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць
гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і
светапогляду беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага
развіцця. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення сімвалаў
нашай дзяржавы — гербам, сцягам, гімнам. Праслухалі гімн, вызначылі значэнне
эмблем, намаляваных на гербе і сцягу, а таксама значэнне іх кветак, даведаліся
пра ролю і значэнне сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны ў цэлым. На
прыканцы мерапрыемства госці адказалі на пытанні пазнавальна-патрыятычнай віктарыны “Мая краіна — Беларусь”.