16.05.23 г. Пазнавальна-забаўляльная праграма “Усё пачынаецца з сям’і” (Да Міжнароднага дня сям'і). Кніжная выстава, адкрыты прагляд літаратуры “Сям’я — планета радасці”

15 мая 2023 года ў Беларусі адзначаецца Дзень сям’і. Важную ролю ў працэсе маральнага і духоўнага выхавання сям’і, яе ўмацавання мае кніга і бібліятэка. «Усё пачынаецца з сям’і” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню сям’і, на якое запрасілі ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй заснавання Міжнароднага дня сям’і, традыцыях і звычаях яго святкавання. Маладыя людзі з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах, гульнях, шмат жартавалі і спявалі песні аб каханні, сям’і і вернасці.



У бібліятэцы аформлена кніжная выстава "Сям'я - планета радасці". На працягу дня быў праведзены тэматычны агляд літаратуры. Прысутным расказвалі, пра творы, галоўнай тэмай якіх з'яўляецца сям'я і дзяцінства, сямейныя традыцыі.