17.05.2023г. Ветэраны абласнога Савета наведалі Бераставіцкую раённую бібліятэку

    17 мая прадстаўнікі абласнога Савета ветэранаў пабывалі ў раённай бібліятэцы ім. В.М. Кавалеўскага. Аглядную экскурсію для гасцей правяла дырэктар установы С.В. Станкевіч. Святлана Віктараўна расказала аб гістарычнай і архітэктурнай спадчыне Бераставіцкага раёна, асаблівую цікавасць у удзельнікаў сустрэчы выклікала галерэя карцін вядомых землякоў і экспазіцыя фотаздымкаў “Фотаімгненні для нашчадкаў”.