17.05.2023г. Інфарміна "Мы супраць СНІДу"

 

Штогод у трэцюю нядзелю мая адзначаецца Сусветны дзень памяці ахвяр СНІДу. Да гэтай даты ў раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшла інфарміна “Мы супраць СНІДу”. Мэта мерапрыемства ўшанаваць памяць ахвяр СНІДу, інфармаваць моладзь аб механізмах перадачы ВІЧ, метадах абароны ад інфекцыі і своечасовым дыягнаставанні хваробы. Бібліятэкар расказала пра прафілактыку ВІЧ-інфекцыі і пра тое, наколькі важная ў жыцці прыхільнасць здароваму ладу жыцця, пазнаёміла прысутных з сімвалам руху па папярэджанні СНІДу. Гэта чырвоная стужачка, прышпілена да адзення. Гэты атрыбут прыдумаў у 1991 годзе мастак Фрэнк Мур, якога таксама закранула праблема ВІЧ/СНІДу. У заключэнне навучэнцам былі раздадзены палоскі паперы і было прапанавана іх скамячыць, парваць, зрабіць што заўгодна. А потым бібліятэкар прапанавала іх зрабіць ранейшымі, вярнуць паперы яе першапачатковы выгляд. Нікому з прысутных гэта зрабіць не ўдалося. Так і з арганізмам чалавека, пасля разбуральнага ўплыву ВІЧ-інфекцыі ён ніколі не стане ранейшым.