18.05.2023г. Кніжная выстава, тэматычны агляд літаратуры "Музеі Беларусі"

 

У межах абласнога выставачнага пректа "Хронікі кніжных паліц",  у раённай бібліятэцы ім. В.М.Кавалеўскага, была арганізавана кніжная выстаўка “Музеі Беларусі”, па якой праведзены тэматычны агляд літаратуры. Бібліятэкар знаёміла наведвальнікаў з кнігамі пра музеі Беларусі, якія ёсць у фондзе бібліятэкі, цікава расказвала пра кожны музей, які па-свойму з'яўляецца гонарам нашай рэспублікі. І вядома, бібліятэкар не абыйшла ўвагай музей Бялкі ў Вялікай Бераставіцы.