19.05.2023г. Інтэрактыўная гульня “Я дружу с ромашкой, птичкой и букашкой”

19 мая бібліятэкары Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага на чарговым пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар” правялі інтэрактыўную гульню “Я дружу с ромашкой, птичкой и букашкой”. У ходзе гульні ўдзельнікі разгадвалі рэбусы, загадкі аб жывёлах, удзельнічалі ў віктарыне аб лекавых раслінах і іх гаючых уласцівасцях, адказвалі на пытанні аб раслінным і жывёльным свеце. У гульнёвай форме бібліятэкары паказалі дзецям, што гісторыя чалавецтва непарыўна звязана з гісторыяй прыроды. Калі людзі ў найбліжэйшай будучыні не навучацца беражліва ставіцца да прыроды, яны загубяць сябе.