18.05.2023г. Гістарычны дайджэст “Мая малая Радзіма”

 18 мая ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”, у межах абласнога агульнаадукацыйнага праекта "Аб чым не паведаміў падручнік", быў праведзены гістарычны дайджэст “Мая малая Радзіма” для выхаванцаў мясцовага дзіцячага садка. У апошні час выхаванне пачуцця патрыятызму набывае ўсё большае грамадскае значэнне і становіцца задачай дзяржаўнай важнасці. Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да таго, што акружае дзіця з дзяцінства - дзіцячы сад, свая вуліца, сваё мястэчка, да таго, што знаёма і зразумела - з любові да яго малой Радзімы. Без любові да сваёй сям'і, хаты, Радзімы - грамадзяніна не выхаваеш, ні на што не натхніш...