27.05.2023г. Тэматычная кніжная выстава “Дзень без тытуню, жыццё без тытуню”

 

Да Міжнароднага дня адмовы ад курэння бібліятэкар філіяла“Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” падрыхтавала тэматычную выставу “Дзень без тытуню, жыццё без тытуню”. Прысутныя змаглі пазнаёміцца з кнігамі і брашурамі аб шкодных звычках. Падлеткі даведаліся, што ўжыванне тытуню пагаршае здароўе насельніцтва, павялічваеінваліднасць і смяротнасць, зніжае прадукцыйнасць працы. Задумайцеся, ці варта курыць!