27.05.23г. Конкурс малюнкаў “Мы – за мір!”

27 мая ў філіяле "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка"  прайшоў конкурс  малюнкаў “Мы – за мір!”        У творчых работах удзельнікі адлюстравалі сваё бачанне паняцця міру ва ўсім міры, пераважна выкарыстоўваючы вясёлыя колеры, тым самым выказваючы павагу да каштоўнасцей мірнага жыцця. Яркія, маляўнічыя работы былі напоўнены толькі мірам і дабром! Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар падзякавала за ўдзел у конкурсе і падарыла дзецям салодкія прызы.