03.06.2023г Час духоўнай гутаркі “Святая Еўфрасіння”

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў час духоўнай гутаркі “Святая Еўфрасіння” (да Дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай). На мерапрыемства быў запрошаны настаяцель Масалянскай царквы Раства Прысвятой Багародзіцы – Іван Патапчык. Святар з царквы прынёс у бібліятэку  ікону святой Еўфасінні Полацкай, каб паказаць дзецям. Прысутныя даведаліся многа цікавага з жыцця Еўфрасінні. Дачка полацкага князя Святаслава  выбрала шлях служэння Богу і народу. Яна стала першай жанчынай гэтага перыяду, якая прылічана да ліку святых. У манастыры перапісвала і распаўсюджвала біблейскія кнігі, адкрыла школы для дзяцей, пабудавала дзве царквы Спаса і Святой Багародзіцы ў Полацку. Па яе загаду майстар Лазар Богша вырабіў крыж – выдатны помнік прыкладнога мастацтва старажытнасці, названы пазней крыжам Еўфрасінні Полацкай.