06.06.23 Гадзіна памяці – “Нябесная заступніца зямлі беларускай” (Да Дня памяці святой Еўфрасінні Полацкай)

  Да Дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай — дачкі віцебскага князя Святаслава Усяславіча, унучкі Усяслава Брачыславіча, інакіні і асветніцы перыяду Полацкага княства, ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага было праведзена пазнавальнае мерапрыемства для наведвальнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”  – Гадзіна памяці “Нябесная заступніца зямлі беларускай”. Супрацоўнік бібліятэкі коратка пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з біяграфіяй і дзейнасцю беларускай асветніцы, таксама былі прачытаны вершаваныя радкі, прысвечаныя Еўфрасінні Полацкай. У канцы сустрэчы госці праглядзелі відэафільм "Еўфрасіння Полацкая – першая жанчына-бібліятэкар" і пазнаёміліся з цікавымі кнігамі на выставе.