08.06.2023г. Інфармацыйная сустрэча “Мір табе, Зямля!”

Для дзяцей летняга лагера “Сонейка” бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла інфармацыйную сустрэчу “Мір табе, Зямля!” (да Года міру і стварэння). Бібліятэкар разам з дзецьмі паразважалі пра вечныя каштоўнасці да якіх мы імкнуліся ва ўсе часы, пра рысы характару нашага беларускага народа. Потым здзейснілі невялікае падарожжа па старажытным палацам і храмам нашай краіны, успомнілі знакамітых і выдатных людзей беларускага народа. Бібліятэкар пажадала дзецям у Год міру і стварэння нанава адкрыць для сябе нашу Беларусь, зрабіць усё, каб нас ведаў і паважаў увесь свет.