У раённай
бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага адбылася чарговая сустрэча хлопцаў і дзяўчынак
– удзельнікаў праекта “Культурныя канікулы”. Прысвячалася мерапрыемства нашай краіне – Беларусі. Дзеці пазнаёміліся з цікавай гісторыяй і прыгожай прыродай свайго краю. А таксама з навукова-папулярнымі кнігамі і
мастацкімі творамі пра нашу Радзіму. Бібліятэкар расказала пра дзяржаўныя
сімвалы нашай краіны – Герб і Сцяг і
гімн.
Гучалі песні і вершы пра Беларусь. Усе
з задавальненнем ўдзельнічалі ў віктарынах і конкурсах, дзе кожны паказаў свае веды ў вобласці
гісторыі нашай краіны.