Для наведвальнікаў прышкольнага лагера “Дружба” Вялікабераставіцкай школы ў раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўсага да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, у межах абласнога агульнаадукацыйнага праекта "Аб чым не паведаміў падручнік", прайшла гадзіна памяці "Мы не вправе забыть". Многа год прайшло з пачатку Вялікай Айчыннай вайны, але сумныя старонкі гісторыі не забыты… Бібліятэкар расказала вучням пра факты з гісторыі вайны, напомніла пра самыя пераломныя бітвы Вялікай Айчыннай, пазнаёміла з творамі ваеннай тэматыкі для дзяцей, якія ёсць у бібліятэцы. Прыемна было пачуць тое, што сёння дзеці ведаюць пра сваіх продкаў, ведаюць пра вайну… Значыць смела можна рабіць вынік: калі мы, дарослыя, будзем размаўляць з дзецьмі на тэму вайны, будучае пакаленне будзе ведаць сваю гісторыю і ганарыцца сваей краінай.